4 студзеня ў 19:20, дыскусійны клуб моўнай школы Askia Language School мінскага прыхода свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага запрашае на чарговую гутарку, прысвечаную асобе і духоўнай спадчыне вядомага праваслаўнага прапаведніка ХХ стагоддзя мітрапаліта Антонія Суражскага.

5-11 лістапада 2018 года ў Оксфардзе адбылася выстава «Жыццё для мяне – Хрыстос», прысвечаная біяграфіі мітрапаліта Антонія Суражскага. На сустрэчы клуба ASKIA пра яе распавядзе па-англійску адзін з удзельнікаў праекта, студэнт рэлігіязнаўства Школы сацыяльных навук (Парыж, Францыя) Андрэй Строцаў.